Абразы з гісторыяй

0
1306

Божая Маці ва ўяўленнях беларусаў розных часоў і розных сацыяльных слаёў: унікальная выстава з’явілася ў гомельскай галерэі імя Вашчанкі. “Заступніца руплівая” — так называецца выстава, якая экспануе каля 40 абразоў, якія сабрала і клапатліва рэстаўравала Гомельская епархія. Усе абразы не проста беларускія, а мясцовыя, і кожны мае сваю непаўторную гісторыю.