Кажуць, што абраду Пахавання стралы прыблізна трыста гадоў. Прынамсі, як помняць старажылы вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна на Гомельшчыне, на Ўшэсце тут спрадвеку вадзілі карагоды і з песнямі йшлі ў поле, каб прынесці ахвяру зямлі. Страла — закапаная манета, цацка ці іншай драбяза, але абавязкова з выкананнем поўнага абраду, мела гарантаваць абарону ад маланкі і добры ўраджай. Сёлета для падтрымання памяці пра абрада стварылі адмысловы падрыхтоўчы летнік.