90 год вяртання Гомеля ў склад Беларусі

0
2973
Границы Белорусской народной республики

Трэцяя Устаўная грамата была прынята ва ўмовах, калі паводле Брэсцкага міру Савецкая Расія пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Германіяй.

Рада БНР выступіла з патрабаваннем перагледзець Брэсцкую мірную дамову. На землях, дзе жыве і мае лічбавую перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава.

У склад Беларусі былі ўключаны Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гродзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў.

Пацвярджаліся таксама правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 г., у тым ліку і роўнасць усіх моваў народаў Беларусі.

У развіццё ІІІ-й Устаўной граматы Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову аб тым, што беларуская мова аб’яўляецца дзяржаўнай, але нацыянальныя меншасці маюць права карыстацца сваёй мовай у стасунках з дзяржаўнымі ўстановамі БНР. У той жа час афіцыйная акты, дакументы, перапіска паміж дзяржаўнымі ўстановамі БНР павінна весціся па-беларуску.

У 1918 г. сакратар Паўночна-заходняга камітэту РКП(б) Вільгельм Кнорын, латыш па паходжанню (сапраўднае прозвішча – Кнорыш) заявіў:

“Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты”.

Разам з тым, кароткачасовае існаванне БНР ігнараваць было немагчыма, таму па патрабаванню савецкага кіраўніцтва РСФСР была створана ССРБ.

Карта ССРБЯк вядома, адной з важнейшых дат для жыхароў Гомеля і Гомельшчыны з’яўляецца 1335 год – год уваходжання Гомеля ў склад Беларусі. 7 стагоддзяў афіцыйна і юрыдычна Гомельшчына ў складзе Беларусі, спрадвечна насялялася беларусамі і яшчэ да 1335 года была беларускай, але не замацаванай за Беларуссю юрыдычна. Кропку юрыдычным афармленні Гомеля і Гомельшчыны ў складзе Беларусі паставіў у 1335 годзе Віцебскі князь Альгерд, будучы 12-ты Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, пераемнікам якога зараз з’яўляецца Беларусь.

Але калі была ўтворана ССРБ Гомельшчына была адарвана ад Беларусі і яе землі ўвайшлі ў склад Расіі.

У снежні 1923 г. палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б далучыць да Беларусі «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам, за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні.

Аднак хутка спецыяльная камісія Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі Беларусі пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве, і ў сакавіку 1924 г. яно было прынята Цэнтральным выканаўчым камітэтам СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з’езд саветаў БССР.

Мапа ўз'яднання беларускай рэспублікі савецкайІснуе думка, асабліва ў сучаснай расійскай гісторыяграфіі, што гэтае павелічэнне тэрыторыі Беларусі было штучным і не адпавядала жаданням жыхароў. Гэту тэзу між іншага абвяргае і той факт, што на той часцы Гомельшчыны, якая яшчэ ўваходзіла ў склад РСФСР у 1924 г., за кароткі час лічба беларускамоўных школ узрасла з 32 да 110, пры тым, што беларусізацыя, якая ў гэты час панавала ў Беларусі на гэтых землях не праводзілася. У дадзеным выпадку бачна жаданне беларускага народа належыць да беларускай культуры і да беларускай дзяржавы.

8 верасня 1926 г. Народны камісарыят замежных спраў СССР прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да Беларусі.

4 снежня 1926 г. на аб’яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК УКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР.

Такім чынам Гомель, Рычыца і ўся Гомельшчына цалкам была зноў уз’яднаная са сваёй гістарычнай радзімай, рэалізаваўшы моцнае жаданне гамельчукоў жыць у роднай Беларусі, а не ў замежнай дзяржаве, чужой для беларусаў як этнічна, так і культурна.

Аўтар: Ігар Случак