19 сакавіка філіял Веткаўскага музея прапанаваў рэцэпт прыгатавання вясны:
– на 3 кг. гліны белай – 15 навучэнцаў гімназіі № 10 г. Гомеля,
– адзін майстар ганчарскай справы.
Усё перамяшаць, дадаць драбок натхнення і даць настаяцца.
Напрыканцы ўсё аздобіць пучком адборных талакоўскіх песняў.
😉
А на справе ў філіяле мусіла адбыцца занёмства паміж спадаром Наўгародскім – мастаком ганчарскага рамяства, і ГМКГА “Талака” з дзеткамі 10-й гімназіі. Нажаль, абяцанага майстар-класу па вырабу гліняных акарын* не адбыллося. “Талака”засмучана з гэтай нагоды і перапрашаецца перад тымі, каго дарма абнадзеіла. Што ж, як кажуць, першы блін сабакам, а мы будзем чакаць наступнай мажлівасці сустэцца са спадаром А.Наўгародскім. Вось што, як заўсёды, было бездакорным – гэта новая экспазіцыя філіялу. Госці мелі мажлівасць невялічкай экскурсіі ў свет духоўнай і матэрыяльнай спадчыны Веткаўшчыны.
Талакоўцы ж у сваю чаргу пазнаёмілі дзетак з веснавой традыцыяй Палесся. На беразе Сожу ў навучэнцаў 10-й гімназіі была мажлівасць распаліць вогнішча, упрыгожыць стужачкамі веснавое дрэўца, зрабіць, а пасля і спаліць пудзіла Зімы. Усе дзеянні суправаджаліся традыцыйнымі спевамі і гульнямі, якія сябры ГМКГА “Талака” старанна збіраюць падчас летніх экспедыцый. Усе, без выключэння, засталіся задаволенымі. Напрыканцы, нават, сонейка з’явілася на захмараным небе. Усё ж пачула…
🙂
*Акарыны – гліняны духавы музычны інструмент. Вядзе свой “род” ад першых гліняных свістуляк. Гук акарыны нагадвае птушыны спеў, таму яна нярэдка выкарыстоўваецца падчас абраду Гукання вясны.