Арганізатары гістарычнага вечара да 100-годдзя БНР выпусцілі пазнавальнае відэа.
У роліку спікер будучага спецыяльнага «Гарадскога сходу ГДФ» гісторык Яўген Меркіс распавядае, чаму трэба святкаваць юбілей БНР.
Больш падрабязна даведацца ў Яўгена пра ўплыў БНР на станаўленне сучаснай беларускай дзяржаўнасці вы зможаце 24 сакавіка ў рамках гістарычнага вечара, прысвечанага 100-годдзю народнай рэспублікі. Удзельнікаў чакае цікавая лекцыя і святочны канцэрт Змітра Бартосіка.
Арганізатары запрашаюць гамяльчан у суботу (24.03) у 17.00 у офіс ТБМ (вул. Працоўная, д.2а, 2 паверх). Уваход бясплатны. Падрабязнасці па спасылцы.